Пантыфік: чэрпаць з Сэрца Езуса духоўныя сілы
“У пятніцу будзе адзначацца ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. На працягу ўсяго чэрвеня заклікаю маліцца да Сэрца Езуса і праз блізкасць і любоў падтрымліваць вашых святароў, каб былі вобразам Сэрца, напоўненага міласэрнай любоўю”, - заахвоціў Папа.
Вітаючы моладзь, пажылых і хворых людзей, а таксама маладых сужонкаў, Папа заклікаў іх “чэрпаць з Сэрца Езуса духоўны пасілак і напой” для жыцця, каб, “будучы насычанымі Хрыстом, станавіліся новымі людзьмі, да глыбіні душы перамененымі Божай любоўю”.
У чэрвені ў касцёлах праходзяць адмысловыя набажэнствы, прысвечаныя ўшанаванню Сэрца Езуса. Гэта традыцыя з’явілася спачатку ў Францыі, а ў 1873 г. Пій ХІ афіцыйна зацвердзіў набажэнства для ўсяго Касцёла.
Ушанаванне Сэрца Езуса ў чэрвені складаецца з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і спеву або чытання Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая складаецца з 33-х просьбаў-зваротаў, што спасылаюцца на кожны з гадоў зямнога жыцця Збаўцы.