Пошук

Папа падчас сустрэчы з членамі Італьянскага аб’яднання па барацьбе з мышачнай дыстрафіяй Папа падчас сустрэчы з членамі Італьянскага аб’яднання па барацьбе з мышачнай дыстрафіяй 

Святы Айцец: у любові чалавек цалкам рэалізуе сябе

Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў Італьянскага аб’яднання па барацьбе з мышачнай дыстрафіяй (Unione italiana lotta alla distrofia muscolare) – грамадскай арганізацыі, якая дзейнічае з 1961 г.

Папа з удзячнасцю выказаўся аб дзейнасці членаў аб’яднання і валанцёраў, якія прысвячаюць сябе дапамозе хворым, назваўшы іх “промнямі надзеі, якія аблягчаюць моманты самотнасці і роспачы” і дапамагаюць зносіць цяжар хваробаў з даверам і спакоем.

“[Міласэрнасць з’яўляецца самай красамоўнай формай евангельскага сведчання, таму што, адказваючы на канкрэтныя патрэбы, адкрывае людзям Божую любоў,]”

- дадаў ён.

Паводле слоў Святога Айца, прабываць побач з пакутуючымі значыць не толькі забеспячваць ім “сяброўскую падтрымку” ў вырашэнні цяжкасцяў штодзённага жыцця. Фізічная рэабілітацыя хворых павінна суправаджацца духоўнай рэабілітацыяй, для якой патрэбны “жэсты сардэчнасці, каб змагацца не толькі з фізічным болем, але і маральнымі пакутамі, выкліканымі адзінотай і ізаляванасцю”, падкрэсліў Пантыфік.

Францішак заўважыў, што служэнне хворым патрабуе такіх цнотаў як стрыманасць, вернасць, уважлівасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу, пакора, сур’ёзнасць, пунктуальнасць, вытрымка, павага да хворага і яго патрэбаў. “Ваша каштоўная праца, гэта асаблівы фактар гуманізацыі: дзякуючы разнастайным формам служэння, якім ваша асацыяцыя спрыяе і якія канкрэтызуе, грамадства становіцца больш уважлівым да годнасці чалавека і яго шматлікіх чаканняў”, - сказаў Папа.

Па словах Святога Айца, чалавечая асоба цалкам рэалізуецца калі любіць і ахвяруе сябе іншым, што разумела вялікая колькасць святых на працягу гісторыі.

“[Таксама і ў нашыя дні ёсць шмат людзей, якія дбаючы пра бліжняга, прыйшлі да адкрыцця веры нанова, бо ў асобе хворага сустрэлі Хрыста, Божага Сына. Ён просіць аб дапамозе ў постаці самых слабых братоў і сясцёр, прамаўляе да сэрца таго, хто ім служыць і дае адчуць радасць бескарыслівай любові, якая з’яўляецца крыніцай сапраўднага шчасця,]”

- сцвердзіў Папа.

Францішак перакананы, што “дапамога, якая аказваецца, з’яўляецца важнай”, але яшчэ важней “сэрца, з якім яна аказваецца”. “Вы пакліканы быць школай жыцця, у першую чаргу для моладзі, робячы свой унёсак у выхаванне яе ў культуры салідарнасці і гасціннасці, адкрытай на патрэбы самых слабых. Гэта адбываецца праз вялікі ўрок пакутаў: урок, які могуць даць хворыя і пакутуючыя людзі і які не можа даць ніводная кафедра”, сказаў Пантыфік членам Італьянскага аб’яднання па барацьбе з мышачнай дыстрафіяй.
 

Папа: у постаці хворага аб дапамозе просіць Хрыстус
Навіна ў фармаце аўдыё
02 чэрвеня 2018, 16:34