Святы Айцец: у любові чалавек цалкам рэалізуе сябе
Папа з удзячнасцю выказаўся аб дзейнасці членаў аб’яднання і валанцёраў, якія прысвячаюць сябе дапамозе хворым, назваўшы іх “промнямі надзеі, якія аблягчаюць моманты самотнасці і роспачы” і дапамагаюць зносіць цяжар хваробаў з даверам і спакоем.
- дадаў ён.
Паводле слоў Святога Айца, прабываць побач з пакутуючымі значыць не толькі забеспячваць ім “сяброўскую падтрымку” ў вырашэнні цяжкасцяў штодзённага жыцця. Фізічная рэабілітацыя хворых павінна суправаджацца духоўнай рэабілітацыяй, для якой патрэбны “жэсты сардэчнасці, каб змагацца не толькі з фізічным болем, але і маральнымі пакутамі, выкліканымі адзінотай і ізаляванасцю”, падкрэсліў Пантыфік.
Францішак заўважыў, што служэнне хворым патрабуе такіх цнотаў як стрыманасць, вернасць, уважлівасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу, пакора, сур’ёзнасць, пунктуальнасць, вытрымка, павага да хворага і яго патрэбаў. “Ваша каштоўная праца, гэта асаблівы фактар гуманізацыі: дзякуючы разнастайным формам служэння, якім ваша асацыяцыя спрыяе і якія канкрэтызуе, грамадства становіцца больш уважлівым да годнасці чалавека і яго шматлікіх чаканняў”, - сказаў Папа.
Па словах Святога Айца, чалавечая асоба цалкам рэалізуецца калі любіць і ахвяруе сябе іншым, што разумела вялікая колькасць святых на працягу гісторыі.
- сцвердзіў Папа.
Францішак перакананы, што “дапамога, якая аказваецца, з’яўляецца важнай”, але яшчэ важней “сэрца, з якім яна аказваецца”. “Вы пакліканы быць школай жыцця, у першую чаргу для моладзі, робячы свой унёсак у выхаванне яе ў культуры салідарнасці і гасціннасці, адкрытай на патрэбы самых слабых. Гэта адбываецца праз вялікі ўрок пакутаў: урок, які могуць даць хворыя і пакутуючыя людзі і які не можа даць ніводная кафедра”, сказаў Пантыфік членам Італьянскага аб’яднання па барацьбе з мышачнай дыстрафіяй.