Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Cloudburst - Nubifragio
Расклад Падкасты
Папа і Патрыярхі ў Бары падчас малітвы за Блізкі Усход Папа і Патрыярхі ў Бары падчас малітвы за Блізкі Усход  

Папа і Патрыярхі размаўлялі пра адзіную дату Вялікадня

На нядаўняй сустрэчы Францішка з праваслаўнымі і іншымі ўсходнехрысціянскімі іерархамі, у прыватнасці, закраналася тэма агульнай даты святкавання Вялікадня.

Аб гэтым заявіў халдэйскі Патрыярх Вавілона Луіс Рафаэль Сако, які быў адным з удзельнікаў падзеі, што мела месца 7 ліпеня 2018 г. у Бары, на поўдні Італіі.

Падчас размовы, якая вялася за зачыненымі дзвярыма, не закраналіся дактрынальныя пытанні, прызнаўся каталіцкі іерарх. Ён растлумачыў, што ўдзельнікі мелі свядомасць неабходнасці адзінства, да якога ідзецца разам, з супольнай малітвай, змагаючыся з тымі ж праблемамі, ведаючы, што можна чэрпаць з агульнай крыніцы.

Кіраўнік Халдэйскай Каталіцкай Царквы адзначыў, што гаворка ішла не толькі пра пераслед хрысціян.

“[Для ўсіх было ясна, што будучыня паслядоўнікаў Хрыста звязана з мусульманамі, юдэямі і іншымі супольнасцямі, якія жывуць на Блізкім Усходзе]”

, - падкрэсліў ён.

Кардынал Сако прызнаў, што словы, якія былі сказаны, і супольная малітва заклалі добрую аснову для сумесных дзеянняў, таму ён перакананы, што сустрэча ў Бары не была апошняй такога роду падзеяй. Іерарх таксама выказаў надзею на тое, што некалі з’явіцца магчымасць пашырыць гэту групу, дзякуючы прысутнасці ў ёй мусульман і юдэяў.

“[Адны мы не зможам супрацьстаяць і вырашыць настолькі шматлікія праблемы]”

, - лічыць іракскі кардынал.

Ён дадаў, што ўсё гэта адбудзецца, калі прыйдзе час. “Пяцьдзесят гадоў таму такі сход, як у Бары, не быў бы магчымы, - падкрэсліў іерарх. - Таму гэту сумесную нараду прадстаўнікоў шматлікіх Цэркваў і супольнасцяў можна разглядаць у якасці прыкладу для іншых”.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 ліпеня 2018, 12:20
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031