Папа і Патрыярхі размаўлялі пра адзіную дату Вялікадня
Аб гэтым заявіў халдэйскі Патрыярх Вавілона Луіс Рафаэль Сако, які быў адным з удзельнікаў падзеі, што мела месца 7 ліпеня 2018 г. у Бары, на поўдні Італіі.
Падчас размовы, якая вялася за зачыненымі дзвярыма, не закраналіся дактрынальныя пытанні, прызнаўся каталіцкі іерарх. Ён растлумачыў, што ўдзельнікі мелі свядомасць неабходнасці адзінства, да якога ідзецца разам, з супольнай малітвай, змагаючыся з тымі ж праблемамі, ведаючы, што можна чэрпаць з агульнай крыніцы.
Кіраўнік Халдэйскай Каталіцкай Царквы адзначыў, што гаворка ішла не толькі пра пераслед хрысціян.
, - падкрэсліў ён.
Кардынал Сако прызнаў, што словы, якія былі сказаны, і супольная малітва заклалі добрую аснову для сумесных дзеянняў, таму ён перакананы, што сустрэча ў Бары не была апошняй такога роду падзеяй. Іерарх таксама выказаў надзею на тое, што некалі з’явіцца магчымасць пашырыць гэту групу, дзякуючы прысутнасці ў ёй мусульман і юдэяў.
, - лічыць іракскі кардынал.
Ён дадаў, што ўсё гэта адбудзецца, калі прыйдзе час. “Пяцьдзесят гадоў таму такі сход, як у Бары, не быў бы магчымы, - падкрэсліў іерарх. - Таму гэту сумесную нараду прадстаўнікоў шматлікіх Цэркваў і супольнасцяў можна разглядаць у якасці прыкладу для іншых”.