Новыя сустрэчы Папы адносна злоўжыванняў у Касцёле ў Чылі
10 жніўня 2018 г. Святы Айцец прыняў у сваёй ватыканскай рэзідэнцыі – Доме св. Марты – біскупа Хуана Ігнасіа Ганзалеса, пастыра чылійскай дыяцэзіі Сан-Бернарда, а таксама спадарыню Ану Марыю Сэліз Брунэт, старшыню чылійскай Нацыянальнай рады па прадухіленні сексуальных злоўжыванняў і падтрымцы ахвяр.
“Мэтай сустрэчы быў абмен інфармацыяй і меркаваннямі адносна крокаў, якія здзяйсняюцца ў Чылі для барацьбы са злоўжываннямі і прадухілення іх здарэння ў будучыні. Важным пунктам размовы былі пакуты ахвяр, а таксама іх патрэба ў тым, каб знайсці суцяшэнне і ацаленне”, - адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.
- гаворыцца ў камюніке.
З красавіка 2018 г. Святы Айцец рэгулярна сустракаецца ў Ватыкане з ахвярамі сексуальных злоўжыванняў, якія мелі месца ў Касцёле ў Чылі, а таксама прадстаўнікамі чылійскага епіскапату. Усе сустрэчы адбываюцца за закрытымі дзвярыма. Яны накіраваны на тое, каб выслухаць пацярпелых, папрасіць прабачэння, захаваць канфідэнцыйнасць, асэнсаваць цяжкасць злоўжыванняў і прыняць належныя меры для іх прадухілення.
15-17 мая ў Ватыкане праходзіла сустрэча Папы з членамі Канферэнцыі Біскупаў Чылі, у якой прынялі ўдзел 34 мясцовыя біскупы. Святы Айцец палічыў неабходным разам з імі глыбока вывучыць прычыны і наступствы злоўжыванняў, а таксама механізмы, якія прывялі, у некаторых выпадках, да ўтойвання і цяжкіх занядбанняў у адносінах да ахвяр.