Святы Айцец прыбыў у Латвію
24 верасня 2018 г. Францішак пачаў другую частку свайго Апостальскага падарожжа ў краіны Балтыі, якая пройдзе ў Латвіі. Каля 8.20 па мясцовым часе самалётам авіякампаніі “Air Baltic” ён прыбыў у Рыгу.
У рыжскім аэрапорце Святога Айца сустракаў Прэзідэнт Латвіі Раймандс Вэёніс у суправаджэнні двух дзяцей у традыцыйных строях, якія ўручылі Папу кветкі. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі латвійскага епіскапату. Важнае значэнне візіта падкрэслівала ганаровая варта.
Перад Пантыфікам выступіў танцавальны ансамбль, які выканаў народныя латышскія танцы пад акампанімент традыцыных інструментаў. Папа асабіста прывітаў кожнага з выканаўцаў, пасля чаго на аўтамабіле накіраваўся ў Прэзідэнцкі палац, каб правесці прыватную сустрэчу ў кіраўніком дзяржавы і звярнуцца да прадстаўнікоў уладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса.
24 верасня 2018, 08:25