Францішак перасцерагае перад крывадушнасцю
Ян Мойсік
Папа заклікаў заўсёды практыкаваць міласэрнасць да найбольш патрабуючых, цурацца свецкага менталітэту памечанага ганарыстасцю, прагнасцю і пыхаю ды зрабіць рахунак сумлення, каб убачыць, як мы прымаем Слова Божае. “У гэтую нядзелю мы чытаем урывак з Евангелля паводле св. Марка. У сённяшнім урыўку (Мк 7,1-8.14-15.21-23), Езус уздымае важнае пытанне для нас вернікаў: сапраўднасць нашага паслушэнства Слову Божаму, супраць усіх мірскіх забруджванняў ці заканадаўчага фармалізму- заўважыў Францішак. Расказ пачынаецца з пярэчання, з якім кніжнікі і фарысэі звяртаюцца да Езуса, абвінавачваючы Яго вучняў у тым, што не прытрымліваюцца рытуальных запаведзяў, паводле традыцыі старэйшых. Такім чынам суразмоўцы мелі намер ударыць ў давер і аўтарытэт Езуса як Настаўніка, калі казалі: “Гэты настаўнік дазваляе, каб вучні не выконвалі традыцыі”. Але Ён адказаў ім: “Добра прарочыў Ісая наконт вас, крывадушных, як напісана: Народ гэты шануе Мяне вуснамі, а сэрцы іх далёка ад Мяне. Але марна пакланяюцца Мне, навучаючы вучэнню чалавечых запаведзяў” (Мк 7, 6-7). Словы моцныя і ясныя! Крывадушнік гэта, так бы мовіць, адно з самых моцных тэрмінаў, якія Езус выкарыстоўвае ў Евангеллі. І прамаўляе іх звяртаючыся да настаўнікаў рэлігіі, вучоных у законе. Крывадушнікі - кажа Езус.
Езус сапраўды хоча выкрыць кніжнікаў і фарысеяў з-за памылкі, у якую яны ўпалі, гэта значыць, што пазбягалі волі Бога, занядбоўваючы Яго запаведзі, каб выконваць традыцыі, створаныя чалавекам. Рэакцыя Езуса вельмі суровая, таму што гэта вялікая стаўка: тут справа тычыцца сапраўднасці адносін паміж чалавекам і Богам, сапраўднасці рэлігійнага жыцця.
Таксама і сёння Пан заклікае нас, каб мы пазбягалі гэтую небяспеку, якой з’яўляецца надаваць больш увагі форме, чым сутнасці. Ён заклікае нас, каб мы заўсёды нанава прызнавалі тое, што з'яўляецца сапраўдным цэнтрам веры, гэта значыць любоў да Бога і любоў да бліжняга, ачышчаючы яе ад крывадушнай рытуальнасці і фармальнай правапаслухмянасці.
Пасланне сённяшняга Евангелля ўмацаванае таксама голасам апостала Якуба, які кажа нам коратка аб тым, што сапраўдная рэлігійнасць выказваецца ў тым, каб “наведваць сірот і ўдоваў у нядолі іхняй і захоўваць сябе незаплямленым светам (Як 1,27).
“Наведваць сірот і ўдоваў” - значыць практыкаваць міласэрнасць да бліжняга, пачынаючы з асоб найбольш патрабуючых, найбольш уразлівых і маргінізаваных. Гэта тыя людзі, пра якіх Бог клапоціцца асаблівым чынам, і просіць нас рабіць тое ж самае.
“І захоўваць сябе незаплямленым светам” - гэта не значыць, каб ізалявацца і замыкацца на рэальнасць. Таксама і тут, не павінна быць знешняе стаўленне, але ўнутранае, Азначае сачыць за тым, каб наш спосаб мыслення і дзеяння не забруджваўся свецкім менталітэтам, гэта значыць ганарыстасцю, прагнасцю і пыхаю. На самой справе, мужчына ці жанчына, якія жывуць у ганарыстасці, прагнасці і пысе і паказвае сябе рэлігійным чалавекам і калі пачынае асуджаць іншых, з’яўляецца крывадушнікам.
Зробім рахунак сумлення, каб убачыць, як мы прымаем Слова Божае. У нядзелю мы чуем яго на св. Імшы. Калі мы слухаем яго няўважліва ці павярхоўна, яно не дапаможа нам шмат. Мы павінны прымаць Слова Божае з адкрытым розумам і сэрцам, як добрую глебу, так, каб яно было прынята і прынесла плён у канкрэтным жыцці. Езус кажа, што Слова Божае падобна да зярняці, якое павінна расці ў канкрэтных учынках. Такім чынам самое Слова ачышчае нашыя сэрцы, і нашы дзеянні і нашы адносіны з Богам ды з іншымі людзьмі становяцца свабоднымі ад крывадушнасці.
Няхай прыклад і заступніцтва Панны Марыі дапамагаюць нам заўсёды аддаваць павагу Пану нашым сэрцам, даючы сведчанне нашай любові да Яго ў канкрэтных сітуацыях для дабра нашых братоў”, - сказаў Папа.