Францішак сустрэўся з італьянскімі паліцэйскімі
Паводле Францішка, такая пераемнасць дапамагае захаваць гістарычную і культурную спадчыну і ўмацаваць сувязь паміж пакаленнямі. Да Асацыяцыі можа далучыцца нават звычайны грамадзянін, які, не належыць да паліцыі, але прымае яе каштоўнасці і абавязацельствы. Дзякуючы гэтаму, паўстае вялікая сям’я, адкрытая для ўсіх тых, хто хоча зрабіць агульнае дабро сваім жыццёвым прынцыпам.
Карысць грамадства, нагадаў Папа, гэта не дабрабыт большасці, але захаванне правоў “амаль усіх”. Ад адсутнасці законнасці і бяспекі першымі заўсёды пакутуюць самыя слабыя. Кожная несправядлівасць, у першую чаргу, раніць бедных і “апошніх”. Тут Святы Айцец узгадаў мігрантаў, якія павінны пачынаць з нуля ў новым кантэксце. “Апошнімі” з’яўляюцца таксама і тыя, хто страціў свае дамы і працоўныя месцы, хто стаў ахвярай хваробы, несправядлівасці і насілля, патлумачыў Папа, і заклікаў паліцэйскіх не ігнараваць такіх людзей.
Францішак запрасіў сваіх гасцей заставацца энтузіястамі клопату пра чалавека, генерыраваць новыя адносіны і ствараць больш справядлівы парадак, што з’яўляецца адлюстраваннем ідэалаў паліцыі; і рабіць гэта на аснове роўнасці і братэрства. Пантыфік спаслаўся на глыбокія культурныя змены, якія ў свой час прынёс Езус, змяняючы грамадскае мысленне ў адносінах да жанчын, хворых і дзяцей і вызначаючы як несправядлівасць насілле і ігнараванне гэтых катэгорый людзей.
Папа заклікаў паліцэйскіх пашыраць праз сваю працу каштоўнасці салідарнасці і спакою ў міжасабовых і сацыяльных адносінах. Калі мы практыкуем любоў да бліжніх, яна змяняе свет і гісторыю, хоць мы не заўважаем адразу эфектаў гэтага. “Гэта наша мэта”, - адзначыў Францішак. Ён заклікаў членаў Нацыянальнай асацыяцыі дзяржаўнай паліцыі, паводле прыкладу свайго заступніка, св. Міхала Арханёла, змагацца супраць усяго, што шкодзіць чалавеку або нішчыць яго.