Папа да матыцыклістаў: спорт загартоўвае дух самаахвярнасці
Францішак сустрэўся з спартсменамі перад агульнай аўдыенцыяй, раніцай 5 верасня 2018 г. у Зале Паўла VI. Візіт матацыклістаў у Ватыкан быў прымеркаваны да Мота Гран-пры Сан-Марына і Рымінійскай Рыўеры – аднаму з этапаў Чэмпіянату свету па шасейна-кальцавых матагонках.
- сказаў Папа.
Святы Айцец заўважыў, што спорт “стымулюе здаровую перамогу над самім сабой і ўласным эгаізмам, загартоўвае дух самаахвярнасці і, калі добра практыкуецца, умацоўвае сумленнасць у адносінах, сяброўства і павагу да правілаў”.
“Важна, каб тыя, хто займаецца спортам на розных узроўнях, прасоўвалі чалавечыя і хрысціянскія каштоўнасці, якія ляжаць у аснове справядлівага і салідарнага грамадства. Гэта цалкам магчыма, бо спартыўныя падзеі гавораць на паўсюднай мове, якая пераўзыходзіць усе межы, мовы, расы, рэлігіі і ідэалогіі. Гэта заўважна ў першую чаргу ў аматарскім спорце, які зыходзіць з глыбіні сэрцаў: менавіта таму ён валодае ўнутранай здольнасцю аб’ядноўваць людзей, развіваць дыялог і прымаць іншых”, - сказаў Папа.
Святы Айцец заклікаў спартсменаў натхняць людзей сваім энтузіязмам, у якім мае патрэбу свет, а таксама быць “чэмпіёнамі па жыцці”.