Пантыфік атрымаў у дар легендарны мотаролер “Vespa”
Гаворка ідзе пра арыгінальную мадэль “Vespa 50R” 1971 г. выпуска, белага колеру, з выявай папскага герба і экслюзіўным нумарам: BF362918. У ім “зашыфраваны” ініцыялы Святога Айца – Бэрголіа-Францішак, год яго нараджэння – 1936 – і дата – 2 верасня 2018 г. У дадатак да мотаролера Папу падарылі таксама матацыклетны шлем белага голеру з гербам Ватыкана.
Скутэр урычылі Святому Айцу члены клуба аматараў легендарнай “Vespa” – “Club Vespa nel Tempo”, – якія 2 верасня 2018 г. прынялі ўдзел у малітве “Анёл Панскі”. Сціплая цырымонія адбылася ў дворыку перад ватыканскім Домам св. Марты – цяперашняй рэзідэнцыяй Папы. Недалёка ад яе члены мотаклуба мелі магчымасць прыпаркаваць свае мотаролеры на час малітвы.
Дэлегацыю суправаджаў Апостальскі элемазінарый кардынал Конрад Краеўскі, які ад імя Пантыфіка займаецца дабрачыннасцю і дапамагае бедным. Менавіта ў яго распараджэнне перайшла падораная “Vespa”.