Святы Айцец збіраецца наведаць Японію
Святы Айцец прыняў 12 верасня 2018 г. раніцай прадстаўнікоў японскай асацыяцыі “Tensho Kenoho Shisetsu Kenshokai” і паведаміў, што ў наступным годзе збіраецца наведаць Японію.
Вітаючы гасцей, Пантыфік нагадаў, што больш за 400 гадоў таму, у 1585 г., чатыры маладыя японцы разам з езуіцкімі місіянерамі прыбылі ў Рым, каб сустрэцца з папам Грыгорыем XIII. Упершыню група прадстаўнікоў Японіі наведала Еўропу.
Францішак выказаў сваю ўдзячнасць за мэты, якія ставіць перад сабой японская асацыяцыя – справы міласэрнасці і клопату аб прыродным асяроддзі чалавека. “Карыстаючыся гэтым візітам, я хацеў бы паведаміць, што ў наступным годзе хачу наведаць Японію. Будзем спадзявацца, што мы зможам гэта зрабіць”, - сказаў Папа.
12 верасня 2018, 12:17