Францішак даў відэа-інтэрв’ю ў кулуарах Сінода
Святы Айцец заклікаў маладых людзей быць сведкамі надзеі ў свеце. Ён нагадаў, што будучыня знаходзіцца ў іх руках, і не трэба баяцца браць на сябе адказнасць і рэалізоўваць свае мары.
“Яшчэ адна парада, якая вам моцна дапаможа: размаўляйце з пажылымі людзьмі, бо яны з’яўляюцца карэннем, і вы павінны чэрпаць з таго, чым жылі яны і чаго больш няма”, - сцвердзіў Францішак. Папа нагадаў, што дрэва бярэ сілу для плоданашэння менавіта з каранёў.
Пантыфік пажадаў моладзі не губляць пачуцця прыналежнасці да гісторыі свайго народа. “Ваш народ мае патрэбу ў руху наперад, а гэта ў вашых руках! Гэта – ваша надзея, гэта – ваша суцяшэнне і гэта – ваш выклік! Адвагі! Наперад!”, - заклікаў Папа.
Біскуп Эманюэль Габільяр запісаў інтэрв’ю з Францішкам на свой смартфон. Яно было апублікавана на сайце Ліёнскай архідыяцэзіі.