Францішак: кожнае пакліканне мае сужэнскае вымярэнне
Працягваючы цыкл катэхез аб Дэкалогу, Пантыфік заўважыў, што запаведзь “Не чужалож” тычыцца сужэнскай вернасці, але з’яўляецца таксама “бацькоўскім словам Бога, скіраваным да кожнага мужчыны і жанчыны”.
“Будзем памятаць, што працэс чалавечага сталення – гэта шлях любові, якая пераходзіць ад атрымання клопату да здольнасці праяўляць клопат, ад атрымання жыцця да здольнасці даваць жыццё. Станавіцца дарослымі людзьмі, значыць дасягаць жыцця сужэнскім і бацькоўскім стаўленнем, якое праяўляецца ў розных жыццёвых сітуацыях як здольнасць браць на сябе цяжар іншага чалавека і любіць яго без двухсэнсоўнасці. Такім чынам – гэта агульная здольнасць асобы, якая ўмее прымаць рэальнасць і ўстанаўліваць глыбокія адносіны з іншымі”, - сказаў Папа.
Чужаложнікам, распуснікам і няверным у такім сэнсе з’яўляецца нясталы чалавек, які жыве толькі для сябе і глядзіць на ўсё праз прызму ўласнага дабрабыту і карысці, лічыць Святы Айцец.
“Таму, каб ажаніцца, недастаткова заключыць шлюб! Трэба прайсці шлях ад “я” да “мы”; ад таго, каб думаць у адзіночку, да таго, каб думаць удваіх; ад індывідуальнага жыцця, да жыцця удваіх. Гэта цудоўны шлях”, - сказаў Папа.
, - падкрэсліў ён.
“У гэтым сэнсе кожнае хрысціянскае пакліканне з’яўляецца сужэнскім. Святарства з’яўляецца такім, бо гэта пакліканне да таго, каб у Хрысце і Касцёле служыць супольнасці з усёй любоўю, з канкрэтным клопатам і мудрасцю, якімі адарае Пан. Касцёлу непатрэбны людзі, якія прагнуць выконваць ролю святара – няхай яны лепш застаюцца дома, – але патрэбны людзі, сэрцы якіх Святы Дух пазначыў безумоўнай любоўю да Нявесты Хрыста”, - сказаў Папа.
, - дадаў ён.
Францішак зазначыў, што кожнае пакліканне – сужэнскае, бо з’яўляецца “плёнам лучнасці любові, у якой мы ўсе былі адроджаны, лучнасці любові з Хрыстом”. “Адштурхоўваючыся ад Яго вернасці, Яго ласкавасці, Яго шчодрасці мы з верай глядзім на сужэнства і кожнае пакліканне, і разумеем поўны сэнс сексуальнасці”, - дадаў ён.
“Чалавечая істота, у сваёй неад’емнай еднасці духа і цела, а таксама ў сваёй мужчынскай і жаночай супрацьлегласці, з’яўляецца вельмі добрай, прызначанай, каб любіць і быць любімай”, - сцвердзіў Святы Айцец.
, - зазначыў Папа.
На заканчэнне катэхезы Францішак зазначыў, што запаведзь “Не чужалож”, скіроўвае да першапачатковага паклікання, якім з’яўляецца поўная і верная сужэнская любоў, якую Езус Хрыстус адкрыў і падарыў людзям.