Святы Айцец: браць прыклад з новых святых
“Маю поўную павагі падзяку накіроўваю афіцыйным дэлегацыям многіх краін для ушанавання новых святых, якія ўнеслі ўклад у духоўны і сацыяльны прагрэс сваіх краін”, - адзначыў Святы Айцец. У асаблівы спосаб Пантыфік прывітаў каралеву Сафію з Іспаніі і прэзідэнтаў Італіі, Чылі, Сальвадору і Панамы.
Папа падзякаваў усім за ўдзел у кананізацыі, асабліва узгадваючы дэлегацыю Англіканскай Царквы, на чале з Роуэнам Уільямсам, арцыбіскупам Кентэрберыйскім на пенсіі ды вялікую групу прадстаўнікоў Італьянскай Асацыяцыі Хрысціянскіх Работнікаў (ACLI), якая пастаянна ўшаноўвае папу Паўла VI.
Прывітаўшы ўсіх пілігрымаў і тых, што аб’ядналіся з плошчай Святога Пятра за пасрэдніцтвам радыё і тэлебачання, Папа запрасіў узнесці малітву да Панны Марыі: “А зараз звернемся ў малітве да Панны Марыі, першай і дасканалай вучаніцы Пана, каб дапамагала нам браць прыклад з новых святых”.