Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец святарам: не згубіць радасць служэння

“Мы жывём ва ўмовах, калі лодка Касцёла змагаецца з сустрэчным жорсткім ветрам, асабліва па прычыне сур’ёзных грахоў, учыненых некаторымі з яго членаў”, - заўважыў Францішак.

Папа сустрэўся 1 кастрычніка ў Ватыкане з духавенствам французскай дыяцэзіі Крэтэй.

У такой сітуацыі святару асабліва важна не забывацца пра штодзённае пакорнае і вернае служэнне, вандраванне па шляху да святасці, бо “нашай місіяй як служыцеляў Касцёла, сёння, як і ўчора, з’яўляецца сведчанне пра сілу Уваскрасення ў ранах гэтага свету”, падкрэсліў Пантыфік.

Ён заклікаў духавенства, не баяцца “глядзець на раны нашага Касцёла”, станавіцца бліжэй да ўсіх і кожнага, асабліва да тых, хто пакутуе, выкінуты на ўзбочыну грамадства або выключаны з яго.

Францішак запрасіў святароў развіваць жыццё ў супольнасці. Гэта дапаможа людзям заўважыць каштоўнасць і прыгажосць святарскага служэння. Ён пажадаў духоўным асобам, у цяжкасцях і барацьбе паўсядзённага жыцця, у слабасцях, не згубіць радасць служэння Евангеллю і братам.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 кастрычніка 2018, 12:45