Святы Айцец святарам: не згубіць радасць служэння
Папа сустрэўся 1 кастрычніка ў Ватыкане з духавенствам французскай дыяцэзіі Крэтэй.
У такой сітуацыі святару асабліва важна не забывацца пра штодзённае пакорнае і вернае служэнне, вандраванне па шляху да святасці, бо “нашай місіяй як служыцеляў Касцёла, сёння, як і ўчора, з’яўляецца сведчанне пра сілу Уваскрасення ў ранах гэтага свету”, падкрэсліў Пантыфік.
Ён заклікаў духавенства, не баяцца “глядзець на раны нашага Касцёла”, станавіцца бліжэй да ўсіх і кожнага, асабліва да тых, хто пакутуе, выкінуты на ўзбочыну грамадства або выключаны з яго.
Францішак запрасіў святароў развіваць жыццё ў супольнасці. Гэта дапаможа людзям заўважыць каштоўнасць і прыгажосць святарскага служэння. Ён пажадаў духоўным асобам, у цяжкасцях і барацьбе паўсядзённага жыцця, у слабасцях, не згубіць радасць служэння Евангеллю і братам.