Папа падчас візіту ў ФАО ў 2017 г. Папа падчас візіту ў ФАО ў 2017 г. 

Францішак наведае штаб-кватэру ФАО

14 лютага 2018 г. у Рыме Францішак прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця 42-й сесіі Міжнароднага фонду сельскагаспадарчага развіцця. Аб візіце паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Сустрэча пройдзе ў штаб-кватэры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО).

Міжнародны фонд сельскагаспадарчага развіцця (IFAD) з’яўляецца спецыялізаванай установай ААН, якая займаецца мабілізацыяй фінансавых рэсурсаў у мэтах павелічэння вытворчасці прадуктаў харчавання і паляпшэння сітуацыі з харчаваннем бедных груп насельніцтва ў краінах, якія развіваюцца.

Папа не перш раз наведае рымскую сядзібу ФАО. Раней ён быў тут у 2014 г. і 2017 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 лістапада 2018, 14:15