Пошук

Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 

Францішак: пазбягаць падману, прытворства і крывадушнасці

Вітаючы рымлян і пілігрымаў з розных частак свету, якія 14 лістапада 2018 г. сабраліся на плошчы св. Пятра ў Ватыкане з нагоды агульнай аўдыенцыі, Францішак даў парады, якія тычацца сумленнага жыцця.

“Катэхізіс Каталіцкага Касцёла нагадвае нам, што “ісціна ці праўдзівасць з’яўляецца цнотай, якая заключаецца ў тым, каб быць праўдзівым ва ўчынках і казаць праўду, старанна пазбягаючы падману, прытворства і крывадушнасці”. Няхай гэта дапаможа нам узрастаць у братэрскай любові, справядлівасці і мужным вызнаванні веры”, - пажадаў Святы Айцец, вітаючы вернікаў з Польшчы.

Звяртаючыся на нямецкіх пілігрымаў, Папа заклікаў наследаваць Езуса Хрыста, Які дэманструе праўду пра тое, што Бог – гэта Айцец, і жыць як сапраўдныя Божыя дзеці. “Няхай Святы Дух умацуе вас у ласцы і праўдзе”, - дадаў ён.

“Жадаю ўсім вам, каб пілігрымка ў Рым магла ўмацаваць вашу сувязь з Горадам Апосталаў і радасць прыналежнасці да Касцёла”, - пажадаў Святы Айцец на заканчэнне агульнай аўдыенцыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 лістапада 2018, 11:03