Францішак: пазбягаць падману, прытворства і крывадушнасці
“Катэхізіс Каталіцкага Касцёла нагадвае нам, што “ісціна ці праўдзівасць з’яўляецца цнотай, якая заключаецца ў тым, каб быць праўдзівым ва ўчынках і казаць праўду, старанна пазбягаючы падману, прытворства і крывадушнасці”. Няхай гэта дапаможа нам узрастаць у братэрскай любові, справядлівасці і мужным вызнаванні веры”, - пажадаў Святы Айцец, вітаючы вернікаў з Польшчы.
Звяртаючыся на нямецкіх пілігрымаў, Папа заклікаў наследаваць Езуса Хрыста, Які дэманструе праўду пра тое, што Бог – гэта Айцец, і жыць як сапраўдныя Божыя дзеці. “Няхай Святы Дух умацуе вас у ласцы і праўдзе”, - дадаў ён.
“Жадаю ўсім вам, каб пілігрымка ў Рым магла ўмацаваць вашу сувязь з Горадам Апосталаў і радасць прыналежнасці да Касцёла”, - пажадаў Святы Айцец на заканчэнне агульнай аўдыенцыі.