Францішак змяніў дату Сусветнага дня мігранта і бежанца
Папа вырашыў змяніць час святкавання Дня мігранта і бежанца. Аб гэтым папрасілі біскупы. Раней ён адзначаўся ў Каталіцкім Касцёле ў Другую звычайную нядзелю літургічнага года.
Па просьбе некалькіх Канферэнцый Біскупаў, Святы Айцец перанёс Сусветны дзень мігранта і бежанца на апошнюю нядзелю верасня. Такім чынам, наступны, 105-ы Дзень будзе адзначацца 29 верасня 2019 г. Як звычайна, тэкст паслання Пантыфіка выйдзе за некалькі месяцаў да яго. Такое паведамленне апублікавала 20 лістапада 2018 г. Зала Друку Святога Пасаду.
Заснаваў Сусветны дзень мігранта і бежанца ў 1914 г. папа Пій X. Ён зрабіў гэта ў знак салідарнасці з італьянскімі католікамі, змушанымі ехаць на заробкі ў іншыя краіны.
20 лістапада 2018, 13:56