Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік да анкахворых дзяцей: перамога для кожнага розная

Францішак 30 лістапада 2018 г. прыняў у Ватыкане групу польскіх дзяцей, якія лечацца ва Уроцлаўскай анкалагічнай клініцы. Святы Айцец маліўся разам са сваімі гасцямі аб іх здароўі.

Звяртаючыся да маленькіх пацыентаў, Папа заўважыў, што па прычыне хваробы іх жыццё з’яўляецца нялёгкім. “Але вы маеце шмат сяброў, якія вас моцна падтрымліваюць. Таксама і вашы блізкія дапамагаюць вам ісці наперад. Падумайце пра гэта: не існуе такіх жыццёвых цяжкасцей, якія б немагчыма было перамагчы. Перамога – яна розная для кожнага чалавека: кожны перамагае па-свойму, але перамога – гэта ідэал, гэта гарызонт, да якога трэба ісці. Не апускайце рукі!”, - заклікаў Пантыфік.

Святы Айцец заклікаў дзяцей заўсёды звяртацца да свайго Анёла Ахоўніка, просячы, каб абараняў, даваў натхненне і дапамагаў заўсёды перамагаць у жыцці. Затым ён падзякаваў бацькам і блізкім дзяцей за іх клопат і самаахвярнасць.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 лістапада 2018, 14:17