Пантыфік: палітыка мае патрэбу ў хрысціянскіх дзеячах
Сустрэча адбылася 23 лістапада 2018 г. у Ватыкане. Падчас яе Францішак адзначыў, як важна сёння, “калі складанасць італьянскага і міжнароднага палітычнага жыцця спараджае патрэбу ў свецкіх верніках і дзяржаўных дзеячах глыбокіх чалавечых і хрысціянскіх поглядаў на карысць служэння ўсеагульнаму дабру”, нанова адкрыць постаць Джорджыа Ла Піра, “узорную постаць для Касцёла і сучаснага свету”.
, - сказаў Святы Айцец.
Пантыфік узгадаў асноўныя вехі жыцця Джорджыа Ла Піра: яго плённую дзейнасць у якасці выкладчыка ўніверсітэтаў у Фларэнцыі, Сіене і Пізе, якую ён суправаджаў арганізацыяй шэрагу дабрачынных праектаў; заснаванне ім часопіса “Principi”, на старонках якога падвяргаліся крытыцы любыя праявы фашызму; пазнейшую працу на пасадзе мэра Фларэнцыі, у якой найбольш выразна праявіўся клопат Ла Піра пра найбольш слабых і абяздоленых.
Падчас далейшай палітычнай дзейнасці ён нярэдка арганізоўваў міжнародныя сімпозіумы, накіраваныя на падтрыманне міру на міжнароднай арэне, на недапушчэнне ядзернай вайны і захаванне стабільнасці ў асобных, найбольш гарачых кропках планеты.
Пантыфік заклікаў удзельнікаў сустрэчы “падтрымліваць жывой і распаўсюджваць спадчыну духоўнай і сацыяльнай дзейнасці Джорджыа Ла Піра, асабліва яго ўсебаковае сведчанне веры, любоў да бедных і адчужаных, працу па ўсталяванні міру, ажыццяўленне сацыяльнага вучэння Касцёла і трывалую вернасць касцёльным наказам”.
, - адзначыў Святы Айцец.
Італьянскі дабрачынны фонд “Ла Піра” афіцыйна існуе з 1996 г., хоць нарадзіўся практычна адразу пасля смерці Джорджыа Ла Піра ў 1977 г. Сёння ва ўсёй Італіі дзейнічае цэлая сетка асацыяцый, працоўных груп і супольнасцей, натхнёных прыкладам славутага італьянскага палітыка. Працягваецца працэс беатыфікацыі Ла Піра.