Пантыфік: жыццё – гэта час на любоў, а не валоданне ўласнасцю
Працягваючы цыкл катэхез аб Дэкалогу, Папа патлумачыў значэнне сёмай запаведзі: “Не крадзі”. Ён заўважыў, што не існуе такой культуры, якая б лічыла крадзеж законным, бо чалавечая натура вельмі ўспрымальная да абароны маёмасці.
У той жа час, Святы Айцец заклікаў паглядзець на сёмую запаведзь у больш шырокай перспектыве, разглядаючы тэму валодання ўласнасцю ў святле хрысціянскай мудрасці. Ён нагадаў, што прынцыпам сацыяльнага вучэння Касцёла з’яўляецца ўсеагульнае права на валоданне дабротамі.
Спасылаючыся на Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, Папа зазначыў, што Бог даручыў зямлю з яе багаццямі ўсяму чалавецтву, каб сумесна клапацілася пра яе, падпарадкоўвала праз сваю працу і карысталася яе пладамі. “Усеагульнае прызначэнне дабротаў застаецца прыярытэтным, нават спрыянне агульнаму дабру патрабуе павагі да прыватнай уласнасці, права на яе і карыстання ёю”, - дадаў Пантыфік.
Папа перакананы, што паводле Божай задумы, свет не павінен быць падзелены на “лігі”, а адметнасці і розныя ўмовы жыцця існуюць, каб людзі маглі клапаціцца адно пра аднаго.
, - падкрэсліў Святы Айцец.
“Голад існуе на зямлі не таму, што не хапае ежы! Больш за тое, дзеля патрэб рынку яе часам знішчаюць, выкідаюць. Тое, чаго не хапае, гэта свабоднага і дальнабачнага прадпрымальніцтва, якое магло б забяспечыць належную вытворчасць, а таксама сацыяльнай пазіцыі, якая б гарантавала справядлівае размеркаванне. Катэхізіс кажа яшчэ: “Чалавек, карыстаючыся гэтымі дабротамі, павінен разглядаць рэчы, якімі ён законна валодае, як тыя, што належаць не толькі яму, але і супольнасці, у тым сэнсе, што яны павінны ісці на карысць не выключна яму аднаму, але і іншым. Любога роду багацце, каб быць добрым, павінна мець сацыяльнае вымярэнне”, - звярнуў увагу Францішак.
У такой перспектыве выяўляецца станоўчае і шырокае значэнне запаведзі “Не крадзі”. “Кожнае з дабротаў робіць яго ўласніка распарадчыкам Провіду”, - лічыць Папа.
“Валоданне ўласнасцю – гэта адказнасць, (...) і даброты, выключаныя з логікі Божага Провіду, з’яўляецца здрадай яе самага глыбокага сэнсу. Валодаю па-сапраўднаму тым, што магу дарыць (...). Сапраўды, калі не магу падарыць штосьці, дык гэта таму, што гэтая рэч валодае мною, мае ўладу нада мною, а я застаюся яе нявольнікам”, - падкрэсліў Пантыфік.
, - дадаў ён.
Францішак нагадаў, што Езус, “не палічыў патрэбным быць на роўні з Богам”, але выракся самога сябе і “ўзбагаціў нас сваёю беднасцю”. У той час, як чалавецтва імкнецца “мець больш”, Бог прынёс яму свабоду, стаўшы бедным. “Тое, што робіць нас багатымі, гэта не матэрыяльныя каштоўнасці, а любоў”, - сцвердзіў Святы Айцец.
“Дарагія браты і сёстры, яшчэ раз Езус Хрыстус адкрывае нам поўны сэнс Святога Пісання. “Не крадзі”, значыць: любі з дапамогай тваіх дабротаў, карыстайся сваімі сродкамі, каб любіць як можаш. Тады тваё жыццё стане добрым, а валоданне ўласнасцю па-сапраўднаму будзе дарам, бо жыццё – гэта час не для таго, каб валодаць, але каб любіць”, - падкрэсліў Папа.
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, Пантыфік нагадаў, што 9 лістапада ў Каталіцкім Касцёле будзе адзначацца свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі, якая з’яўляецца катэдрай Біскупа Рыма. Францішак заклікаў вернікаў маліцца за яго, каб заўсёды мог умацоўваць братоў у веры.