Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" 

Папа: нельга аддзяліць любові да Бога ад любові да бліжняга

На цесную сувязь паміж запаведдзю любові да Бога і любові да бліжняга, указаў Святы Айцец перад малітвай “Анёл Панскі”., якая 4 лістапада 2018 г. прайшла ў Ватыкане.

“У цэнтры Евангелля сённяшняй нядзелі (Мк 12, 28b -34) знаходзіцца запаведзь любові: любі Пана і любі бліжняга. Адзін кніжнік спытаўся ў Езуса: “Якая запаведзь першая з усіх?” ( Мк 12, 28). Хрыстус адказаў, цытуючы тое вызнанне веры, з якой кожны ізраільцянін пачынаў і закрываў свой дзень, і якая пачынаецца са слоў: “Слухай, Ізраэль, Пан Бог наш - Пан адзіны”. Такім чынам, Ізраіль захоўваў сваю веру ў фундаментальную рэальнасць ўсяго свайго вызнання веры, менавіта, што існуе толькі адзін Бог, і гэты Пан “наш” у тым сэнсе, што спалучаны з намі непарыўным саюзам, які палюбіў нас, любіць нас і будзе любіць нас заўсёды. З гэтай крыніцы, з гэтай любові Бога, выплывае для нас падвойная запаведзь: “любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй.... Любі бліжняга твайго, як самога сябе” (Мк 12, 30 - 31).

Рэпартаж з плошчы св. Пятра ў Ватыкане

Выбіраючы гэтыя два словы скіраваныя Богам да свайго народу і спалучаючы іх, Езус навучыў раз на заўсёды, што любоў Бога і любоў бліжняга непадзельныя, больш за тое, яны падтрымліваць сябе ўзаемна. Хоць размешчаны адно за другім, яны з'яўляюцца двума бакамі той самай манеты: перажываныя разам з’яўляюцца сапраўднаяй сілай веруючага! Любіць Бога – гэта значыць жыць з Ім і для Яго, з-за таго кім Ён з’яўляецца і з-за таго, што Ён робіць. А наш Бог – гэта даванне сябе без абмежаванняў, Ёсць прабачэннем без межаў, гэта адносіны, якія падтрымліваюць і развіваюцца. Любіць Бога значыць аддаць штодня сваю энергію, каб быць яго супрацоўнікамі ў безупынным служэнні для нашага бліжняга, імкнучыся прабачыць без абмежаванняў і захоўваць добрыя і братэрскія адносіны.

Евангеліст Марк не турбаваўся тым, як назваць таго, хто з’яўляецца бліжнім, таму што бліжні- гэта чалавек, якога я сустракаю на шляху маіх дзён. Гэта не праблема выканаць выбар майго бліжняга: гэта не па-хрысціянску, калі думаю, што маім бліжнім той, якога яго выбраў загаддзя. Не гэта не па-хрысціянску, але па-язычніцку. Але справа ў тым, каб мець адкрытыя вочы, каб убачыць яго і сэрца, каб жадаць дабра гэтаму чалавеку. Калі мы будзем імкнуцца бачыць вачыма Езуса, мы заўсёды будзем слухаць, і знаходзіцца побач тых, хто мае патрэбу. Патрэбы бліжняга, безумоўна, патрабуюць эфектыўных рэакцый, але перад гэтым патрабуюць нашага падзелу. Прымяняючы нейкі вобраз можам сказаць, што галодны мае патрэбу не толькі ў міцы супу, але таксама і ва ўсмешцы, быць выслуханым, а нават у малітве, магчыма, сумеснай.

Сённяшняе Евангелле заклікае нас ўсіх быць уважнымі не толькі на асноўныя патрэбы самых бедных братоў, але, перш за ўсё, каб мы звярталі ўвагу на іх патрэбы у братэрскай блізкасці, сэнсу жыцця і чуллівасці. Гэта з’яўляецца выклікам для нашых хрысціянскіх супольнасцяў: справа ў тым, каб пазбягаць небяспекі быць супольнасцямі, якія жывуць многімі ініцыятывамі, але нешматлікімі адносінамі. Небяспекі быць, так сказаць, супольнасцямі - “станцыямі абслугоўвання”, але не вельмі прыязнымі, у поўным і хрысціянскім сэнсе гэтага слова.

Бог, які з’яўляецца любо’ўю, стварыў нас з-за любові і каб мы маглі любіць іншых, застаючыся аб’яднаным з Ім. Было б ілюзіяй думаць, што мы любім бліжняга, не маючы любові да Бога. І было б таксама ілюзіяй думаць, што мы любім Бога, не маючы любові да бліжняга. Вучняў Хрыста характарызавалі два вымярэнні любові: да Бога і да бліжняга, у іх адзінстве. Няхай Панна Марыя дапамагае нам прымаць і сведчыць пра гэтае цудоўнае навучанне кожны дзень”, - сказаў Папа.

Пасля марыйнай малітвы Святы Айцец прывітаў прысутных на плошчы св. Пятра вернікаў і папрасіў не забывацца маліцца за яго.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

04 лістапада 2018, 13:38