Пантыфік моліцца за ахвяр нападаў у Францыі і Бразіліі
У спачувальнай тэлеграме на імя арцыбіскупа Страсбурга Люка Равэля, Францішак рашуча асудзіў тэрарыстычны напад, які адбыўся 11 снежня 2018 г. на мясцовым калядным кірмашы. У выніку тэракту загінулі тры чалавека і па меншай меры трынаццаць атрымалі раненні. Стан некаторых пацярпелых застаецца крытычным. Папа запэўніў у малітве за ахвяр, іх родных і блізкіх, а таксама за ўсіх людзей, задзейнічаных у аказанне дапамогі параненым.
Святы Айцец таксама скіраваў свае спачуванні ў сувязі са стралянінай у катэдральным касцёле бразільскага горада Кампінас, у 100 км ад Сан-Паўлу, дзе 11 лютага 2019 г. псіхічна хворы мужчына застрэліў пяць чалавек і параніў трох, пасля чаго скончыў жыццё самагубствам.
Пантыфік даверыў “Божай міласэрнасці ахвяр бойні” і запэўніў у духоўнай блізкасці іх сем’і і ўсю супольнасць архідыяцэзіі. Францішак пажадаў хутчэйшага выздараўлення параненым і заклікаў усіх шукаць суцяшэнне і сілу ва Уваскрослым Хрысце, маліцца, “каб прабачэнне і любоў запанавалі над нянавісцю і помстай”.