Пошук

Дэталь ясляў на плошчы св. Пятра Дэталь ясляў на плошчы св. Пятра 

Папа: ёлка і яслі дапамагаюць сузіраць таямніцу Бога

Ёлка і яслі адлюстроўваюць святло і ласкавасць Бога, каб дапамагчы нам перажыць свята нараджэння Езуса. Яны заклікаюць станавіцца сведкамі пакоры, пяшчоты і дабрыні Пана, перакананы Францішак.

7 снежня 2018 г. Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю Венецыянскага Патрыярхату і дыяцэзіі Канкордыя-Пардэнонэ, італьянскіх гарадоў Езоло і Пардэнонэ, а таксама рэгіёнаў Венета і Фрыулі-Венецыя Джулія, адкуль сёлета былі дастаўлены на плошчу св. Пятра сімвалы Божага Нараджэння.

“Ёлка і яслі – гэта два сімвалы, якія не перастаюць выклікаць у нас захапленне; яны кажуць нам пра Божае Нараджэнне і дапамагаюць сузіраць таямніцу Бога, Які стаў чалавекам, каб наблізіцца да кожнага з нас. Святочная ёлка, са сваімі агеньчыкамі, нагадвае, што Езус – гэта святло свету, святло душы, якое праганяе цемру варожасці і стварае месца для прабачэння. Ёлка, якая сёлета была размешчана на плошчы св. Пятра, паходзіць з лясоў Кансільё. Яна заахвочвае нас да далейшай рэфлексіі”, - падкрэсліў Папа.

“[Маючы больш за дваццаць метраў у вышыню, яна сімвалізуе Бога, Які, праз нараджэнне свайго Сына Езуса, спусціўся да чалавека, каб узняць яго над туманам эгаізму і граху. Божы Сын прыняў стан чалавека, каб прыцягнуць яго да сябе і зрабіць удзельнікам сваёй Боскай і бязгрэшнай прыроды]”

, - дадаў ён.

Францішак заўважыў, што святочныя яслі, якія былі размешчаныя на плошчы св. Пятра, зроблены з даламіцкага пяску. Гэты крохкі матэрыял заклікае да прастаты і сціпласці, у якіх Бог аб’явіў сябе падчас нараджэння ў нястачы Бэтлеема, перакананы Пантыфік.

“Нам можа здавацца, што гэта сціпласць супярэчыць Боскасці. Таму, ад самага пачатку, некаторыя лічылі яе толькі выглядам, знешнім вобразам. Але, на самой справе, гэта не так, таму што сціпласць – гэта свабода. Хто з’яўляецца малым – у евангельскім сэнсе, – той не толькі лёгкі, але таксама свабодны ад прагнення быць на вачах і прэтэнзій на поспех; як дзеці, якія спантанна выражаюць сябе і рухаюцца”, - падкрэсліў Папа.

“[Усе мы пакліканы быць свабоднымі перад Богам, мець свабоду, якую дзеці маюць перад сваім бацькам. Маленькі Езус, Божы Сын і наш Збаўца, якога кладзем у яслі – Святы ў беднасці, мізэрнасці, прастаце, пакоры]”

, - нагалаў Пантыфік.

Францішак пажадаў, каб яслі і ёлка маглі прынесці ў сем’і людзей і месцы, у якіх яны часта прабываюць, “адлюстраванне Божага святла і ласкавасці, каб дапамагчы перажыць свята нараджэння Езуса”. “Сузіраючы Дзіцятка Бога, Які вызваляе святло ў пакоры яслей, таксама і мы можам стаць сведкамі пакоры, ласкавасці і дабрыні”, - сказаў на заканчэнне свайго звароту Святы Айцец.

Інаўгурацыя святочнай ёлкі і ясляў на плошчы св. Пятра адбудзецца вечарам 7 снежня. Яе ўзначаліць кардынал Джузэпэ Бэртэла, старшыня Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан і старшыня Губернатара Дзяржавы Ватыкан.

Рэпартаж аб падрыхтоўцы ясляў на плошчы св. Пятра
07 снежня 2018, 12:57