Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец падзякаваў за віншаванні, дасланыя яму ў Ватыкан

Францішак падзякаваў за віншаванні, якія атрымаў на святы Божага Нараджэння. 26 снежня 2018 г., сустракаючыся з вернікамі ў свята св. Стэфана, ён пажадаў усім братэрства і згоды.

“Вітаю вас, пілігрымы, якія прыбылі з Італіі і іншых краін. Я зноў хачу пажадаць вам, каб сузіранне Дзіцяткі Езуса, сэрца і цэнтру святаў Божага Нараджэння, спрыяла стаўленню братэрства і згоды ў сем’ях і грамадстве”, - сказаў Папа.

“У гэтыя дні я атрымаў шмат віншаванняў з Рыма і іншых частак свету. Не магу адказаць усім, але малюся за кожнага. Таму сёння выказваю вам і ўсім маю шчырую падзяку, асабліва за дар малітвы, якую многія з вас абяцалі мне. Вялікі вам дзякуй!”, - дадаў Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 снежня 2018, 13:26