Святы Айцец наведаў Апостальскую бібліятэку
4 снежня 2018 г. раніцай Святы Айцец Францішак наведаў Ватыканскую апостальскую бібліятэку. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным “Twitter” гэтай структуры Святога Пасаду.
Францішак рэгулярна здзяйсняе візіты ў ватыканскія ведамствы, дзякуючы чаму атрымлівае магчымасць прамога кантакту з іх супрацоўнікамі. З пачатку свайго пантыфікату ён ужо быў амаль ва ўсіх дыкастэрыях.
Апостальская бібліятэка была заснавана па ініцыятыве Мікалая V і Сікста IV у другой палове XV ст. На сённяшні дзень тут захоўваецца больш за 1,5 млн. старажытных і сучасных кніг, больш за 8 тыс. інкунабул, каля 150 тыс. манускрыптаў, каля 300 тыс. манет і медалёў і каля 20 тыс. твораў мастацтва.
04 снежня 2018, 14:57