Пошук

Аляксей Букалаў (foto © TASS) Аляксей Букалаў (foto © TASS) 

Францішак узгадаў памерлага журналіста ТАСС

Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ, Францішак узгадаў памерлага нядаўна журналіста расійскага ТАСС Аляксея Букалава і адзначыў яго высокія чалавечыя якасці.

“Чалавек вялікага гуманізму”, так вельмі эмацыйна ахарактарызаваў Букалава Пантыфік у пачатку размовы з журналістамі на борце самалёта, які накіроўваецца ў Панаму. Журналіст, які прадстаўляў расійскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС у Рыме быў “ветэранам” папскага пула і суправаджаў Францішка ў папярэднім падарожжы. Ён памёр 28 снежня 2018 г. ва ўзросце 78 гадоў.

“Ён быў чалавекам вялікага гуманізму. Гэта быў гуманізм, які не баіцца самага фундаментальна чалавечага і самага высока Боскага. Быў чалавекам, здольным рабіць высновы ў стылі Дастаеўскага”, - сказаў Святы Айцец.

Францішак папрасіў усіх ушанаваць хвілінай маўчання памяць расійскага журналіста і памаліцца “Ойча наш”. Журналісты аддалі даніну свайму калегу апладысментамі.

Папа падзякаваў прадстаўнікам СМІ за працу, якую яны будуць выконваць у наступныя дні ў Панаме.

Мансеньёр Маўрысіа Руэда Бэлз, арганізатар папскіх паездак, прадставіў выконваючага абавязкі кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы, Алесандра Джызоці, які ўпершыню суправаджае Папу ў гэтай новай для сябе ролі.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 студзеня 2019, 13:19