Францішак узгадаў памерлага журналіста ТАСС
“Чалавек вялікага гуманізму”, так вельмі эмацыйна ахарактарызаваў Букалава Пантыфік у пачатку размовы з журналістамі на борце самалёта, які накіроўваецца ў Панаму. Журналіст, які прадстаўляў расійскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС у Рыме быў “ветэранам” папскага пула і суправаджаў Францішка ў папярэднім падарожжы. Ён памёр 28 снежня 2018 г. ва ўзросце 78 гадоў.
“Ён быў чалавекам вялікага гуманізму. Гэта быў гуманізм, які не баіцца самага фундаментальна чалавечага і самага высока Боскага. Быў чалавекам, здольным рабіць высновы ў стылі Дастаеўскага”, - сказаў Святы Айцец.
Францішак папрасіў усіх ушанаваць хвілінай маўчання памяць расійскага журналіста і памаліцца “Ойча наш”. Журналісты аддалі даніну свайму калегу апладысментамі.
Папа падзякаваў прадстаўнікам СМІ за працу, якую яны будуць выконваць у наступныя дні ў Панаме.
Мансеньёр Маўрысіа Руэда Бэлз, арганізатар папскіх паездак, прадставіў выконваючага абавязкі кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы, Алесандра Джызоці, які ўпершыню суправаджае Папу ў гэтай новай для сябе ролі.