Пошук

Удзельнікі Сусветных дзён моладзі ў Панаме Удзельнікі Сусветных дзён моладзі ў Панаме 

Папа: маладосць – гэта не “зала чакання”, трэба дзейнічаць зараз

Маладосць – гэта не “зала чакання”, трэба дзейнічаць зараз, падкрэсліў Папа падчас св. Імшы на заканчэнне Сусветных дзён моладзі ў Панаме, якую цэлебраваў 27 студзеня 2019 г.

У гаміліі Пантыфік спаслаўся на ўрывак з Евангелля св. Лукі, у якім гаворыцца пра пачатак публічнага служэння Езуса: “Вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. І Ён пачаў гаварыць ім: “Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі” (4,20-21). У вуснах Езуса абяцанне будучыні становіцца рэальнасцю.

“[Божае зараз” надыходзіць разам з Езусам, “становіцца абліччам, целам, міласэрнай любоўю, якая не чакае ідэальнай ці дасканалай сітуацыі, каб аб’явіцца, не прымае апраўданняў для сваёй рэалізацыі. Езус робіць слушнай і адпаведнай кожную сітуацыю і кожнае месца. У Езусе пачынаецца і ажыцяўляецца абяцаная будучыня]”

, - сказаў Папа.

Францішак заўважыў, што ў сінагозе не ўсе былі гатовыя слухаць Езуса, якога ведалі з самага маленства. Так здараецца таксама ў Касцёле.

“[Мы не заўсёды верым, што Бог можа быць настолькі канкрэтным і штодзённым, настолькі блізкім і рэальным, і яшчэ менш верым, што Ён можа прысутнічаць і дзейнічаць праз пэўнага знаёмага чалавека, якім можа быць наш сусед, сябар, сваяк]”

,- сказаў Пантыфік.

“Мы не заўсёды верым, што Пан можа клікаць нас працаваць і пэцкаць рукі разам з Ім у Яго Валадарстве такім простым, але рашучым чынам. Варта прыняць, што “Боская любоў становіцца канкрэтнай і амаль датыкальнай у гісторыі, з усімі яе балючымі і хвалебнымі здарэннямі”, - дадаў ён.

Папа заўважыў, што людзі нярэдка аддаюць перавагу Богу, Які знаходзіцца на адлегласці і не стварае нязручнасцей.

“Таму што Бог блізкі і штодзённы, сябар і брат, заклікае нас навучыцца блізкасці, штодзённасці і асабліва братэрству. Ён не захацеў аб’явіцца анёльскім ці відовішчным чынам, але захацеў падарыць нам братэрскае і сяброўскае, канкрэтнае і блізкае аблічча”, - падкрэсліў Святы Айцец.

“[Бог рэальны – таму што любоў рэальная, Бог канкрэтны – таму што любоў канкрэтная. І дакладна гэтая “канкрэтнасць любові, гэта тое, што складае адзін з галоўных элементам хрысціянскага жыцця]”

, - дадаў ён.

Пантыфік заўважыў, што ў Касцёле нярэдка з недаверам глядзяць на моладзь і гавораць пра яе ў духу людзей з сінагогі з евангельскага фрагмента: “Ці ж гэтыя юнакі і дзяўчаты не дзеці Марыі, Юзафа, ці ж не браты тых...? Ці ж гэта не тыя юнакі і дзяўчаты, якім мы дапамагалі расці...? Ці не той гэта хлопец, што заўсёды разбіваў вокны сваім мячом?”. І той, хто нарадзіўся, каб быць прароцтвам і абвяшчэннем Божага Валадарства прыручаецца і збядняецца. Імкненне прыручыць Божае слова – гэта штодзённая з’ява”, - сказаў Папа.

Паводле Францішка, у падобную спакусу можа трапіць і сама моладзь, калі пачне думаць, што яе пакліканне і жыццё з’яўляецца нечым, што тычыцца толькі будучыні, а не сённяшнага дня, нібыта маладосць гэта “зала чакання” для тых, хто чакае надыходу свайго часу.

Пантыфік нагадаў, што адным з плёнаў нядаўняга Сінода Біскупаў быў дыялог паміж пакаленнямі. Ён нагадаў моладзі, што яна з’яўляецца не будучыняй, а сучаснасцю Бога і заклікаў юнакоў і дзяўчат разам з пажылымі і дарослымі людзьмі браць слова і спаўняць Божую мару.

“[Браты, Пан і Яго місія, гэта не “міжчассе” нашага жыцця, штосьці мінаючае: гэта наша жыццё! (...) Вы хочаце жыць канкрэтнасцю Яго любові? Няхай ваша “так” працягне быць уваходнай брамай, каб Святы Дух падарыў новую Пяцідзесятніцу свету і Касцёлу]”

, - закончыў гамілію Францішак.

На заканчэнне св. Імшы Папа падзякаваў усім арганізатарам Сусветных дзён моладзі, а таксама ўдзельнікам гэтага форума, якія “сваёй верай і радасцю ўзрушылі Панаму, Амерыку і ўвесь свету. “Не забывайце, што заўтрашні дзень, не “міжчассе”, але Божае зараз”, - сказаў Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 студзеня 2019, 14:50