Папа: маладосць – гэта не “зала чакання”, трэба дзейнічаць зараз
У гаміліі Пантыфік спаслаўся на ўрывак з Евангелля св. Лукі, у якім гаворыцца пра пачатак публічнага служэння Езуса: “Вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. І Ён пачаў гаварыць ім: “Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі” (4,20-21). У вуснах Езуса абяцанне будучыні становіцца рэальнасцю.
, - сказаў Папа.
Францішак заўважыў, што ў сінагозе не ўсе былі гатовыя слухаць Езуса, якога ведалі з самага маленства. Так здараецца таксама ў Касцёле.
,- сказаў Пантыфік.
“Мы не заўсёды верым, што Пан можа клікаць нас працаваць і пэцкаць рукі разам з Ім у Яго Валадарстве такім простым, але рашучым чынам. Варта прыняць, што “Боская любоў становіцца канкрэтнай і амаль датыкальнай у гісторыі, з усімі яе балючымі і хвалебнымі здарэннямі”, - дадаў ён.
Папа заўважыў, што людзі нярэдка аддаюць перавагу Богу, Які знаходзіцца на адлегласці і не стварае нязручнасцей.
“Таму што Бог блізкі і штодзённы, сябар і брат, заклікае нас навучыцца блізкасці, штодзённасці і асабліва братэрству. Ён не захацеў аб’явіцца анёльскім ці відовішчным чынам, але захацеў падарыць нам братэрскае і сяброўскае, канкрэтнае і блізкае аблічча”, - падкрэсліў Святы Айцец.
, - дадаў ён.
Пантыфік заўважыў, што ў Касцёле нярэдка з недаверам глядзяць на моладзь і гавораць пра яе ў духу людзей з сінагогі з евангельскага фрагмента: “Ці ж гэтыя юнакі і дзяўчаты не дзеці Марыі, Юзафа, ці ж не браты тых...? Ці ж гэта не тыя юнакі і дзяўчаты, якім мы дапамагалі расці...? Ці не той гэта хлопец, што заўсёды разбіваў вокны сваім мячом?”. І той, хто нарадзіўся, каб быць прароцтвам і абвяшчэннем Божага Валадарства прыручаецца і збядняецца. Імкненне прыручыць Божае слова – гэта штодзённая з’ява”, - сказаў Папа.
Паводле Францішка, у падобную спакусу можа трапіць і сама моладзь, калі пачне думаць, што яе пакліканне і жыццё з’яўляецца нечым, што тычыцца толькі будучыні, а не сённяшнага дня, нібыта маладосць гэта “зала чакання” для тых, хто чакае надыходу свайго часу.
Пантыфік нагадаў, што адным з плёнаў нядаўняга Сінода Біскупаў быў дыялог паміж пакаленнямі. Ён нагадаў моладзі, што яна з’яўляецца не будучыняй, а сучаснасцю Бога і заклікаў юнакоў і дзяўчат разам з пажылымі і дарослымі людзьмі браць слова і спаўняць Божую мару.
, - закончыў гамілію Францішак.
На заканчэнне св. Імшы Папа падзякаваў усім арганізатарам Сусветных дзён моладзі, а таксама ўдзельнікам гэтага форума, якія “сваёй верай і радасцю ўзрушылі Панаму, Амерыку і ўвесь свету. “Не забывайце, што заўтрашні дзень, не “міжчассе”, але Божае зараз”, - сказаў Святы Айцец.