Францішак падвёў вынікі падарожжа ў Панаму
Святы Айцец распавёў вернікам пра сваё Апостальскае падарожжа ў Панаму, якое адбылося 22-28 студзеня 2019 г. з нагоды ХХХIV Сусветных дзён моладзі.
“Заклікаю вас разам са мной узносіць падзяку Пану за ласку, якую Ён захацеў падарыць Касцёлу ў гэтай умілаванай краіне”, - сказаў Пантыфік. Ён падзякаваў панамскім уладам, валанцёрам, а таксама жыхарам краіны, якія віталі яго з моцнай верай і энтузіязмам.
“Мяне моцна ўразіла адна рэч: людзі ўздымалі на руках дзяцей. Калі я праязджаў на папамабілі людзі ўздымалі дзяцей, нібыта кажучы: “Гэта мой гонар, гэта мая будучыня! Паказвалі дзяцей. Дзяцей было шмат. Таксама было шмат бацькаў і маці, якія ганарацца сваімі дзецьмі”, - падкрэсліў Пантыфік.
, - дадаў ён.
Францішак заўважыў, што галоўнай мэтай падарожжа былі Сусветныя дні моладзі, але падчас яго прайшло шмат іншых сустрэч. Усе гэтыя падзеі былі прасякнуты радаснай прысутнасцю моладзі. Яны сталі “святам для іх, для Панамы, а таксама для ўсёй Цэнтральнай Амерыкі, пазначанай шматлікімі трагедыямі, патрабуючай надзеі, міру і справядлівасці”, дадаў Папа.
Святы Айцец нагадаў, што перад Сусветнымі днямі ў Панаме прайшла сустрэча маладых прадстаўнікоў карэнных народаў і афраамерыканцаў з Лацінскай Амерыкі, якая паказала шматграннае аблічча гэтага рэгіёна.
“Затым, калі прыехалі групы з усяго свету, сфарміравалася вялікая сімфонія твараў і моў, уласцівая гэтай падзеі. Бачыць як сцягі развіваюцца разам, танцуюць у руках моладзі, што радуецца сустрэчы – гэта прароцкі знак, гэта знак супрацьлеглы сумнай сучаснай тэндэнцыі канфліктных нацыяналізмаў, што ўзводзяць муры і закрываюцца на паўсюднасць, на сустрэчу паміж народамі. Гэта знак таго, што хрысціянская моладзь з’яўляецца закваскай міра ў свеце”, - падкрэсліў Папа.
Спасылаючыся на дэвіз сустрэчы: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова”, Пантыфік зазначыў, што “пакуль будуць новыя пакаленні, здольныя казаць “вось я” Богу, свет будзе мець будучыню”.
Францішак заўважыў, што адным з традыцыйных этапаў Сусветных дзён моладзі з’яўляецца Крыжовы шлях. Папа прызнаўся, што яму вельмі блізкае гэта набажэнства, паколькі дазваляе “ісці з Марыяй за Езусам”. Ён заўсёды носіць з сабой кішэнны малітоўнік з разважаннямі Крыжовага шляху, які яму падарыў падчас служэння ў Буэнас-Айрэсе адзін мясцовы місіянер.
, - сказаў Папа.
Ён нагадаў, што падчас свайго візіту ў Панаму правёў пакутнае набажэнства ў калоніі для непаўналетніх, наведаў цэнтр дапамогі хворым на СНІД. Кульмінацыйным жа момантам усяго падарожжа стала Вігілійнае чуванне і св. Імша з моладдзю.
“Я ўказаў моладзі на Марыю, як на тую, Якая ў сваёй нязначнасці больш чым нехта іншы “паўплывала” на гісторыю свету: мы назвалі Яе “Божым агентам уплыву”. У Яе “так” адлюстраваліся цудоўныя і моцныя сведчанні некаторых юнакоў і дзяўчат. У нядзелю раніцай, падчас вялікай заключнай эўхарыстычнай цэлебрацыі, Уваскрослы Хрыстус моцай Святога Духа зноў прамаўляў да моладзі ўсяго свету, заклікаючы яе жыць Евангеллем сёння, таму што моладзь – гэта не “заўтрашні дзень”, (...) не нешта “прамежкавае”, але сёння, цяперашні момант Касцёла і свету”, - сцвердзіў Святы Айцец.
, - сцвердзіў Святы Айцец.
Францішак прызнаўся, што момантам асаблівага суцяшэння для яго стала сустрэча з біскупамі Цэнтральнай Амерыкі, разам з якімі ён узгадаў пра актуальнасць сведчання св. Оскара Рамэра, а таксама кансэкрацыя алтара ў панамскай катэдры.
“Няхай сям’я Касцёла ў Панаме і ва ўсім свеце ад Святога Духа ўсё больш і больш чэрпае новую плённасць, каб працягвалася і пашыралася пілігрымаванне маладых місійных вучняў Езуса Хрыста па зямлі”, - сказаў Папа на заканчэнне свайго разважання.