Папа: наследаваць прыклад трох евангельскіх мудрацоў
“У бліжэйшую нядзелю мы будзем адзначаць урачыстасць Аб’яўлення Пана. Як мудрацы, уздымем таксама і мы позірк да неба; толькі так мы здолеем убачыць зорку, якая заклікае нас прайсці шляхам дабра. Шчаслівага новага года ўсім!”, - пажадаў Пантыфік.
Урачыстасць Аб’яўлення Пана адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 6 студзеня. Яна была вядома на Усходзе яшчэ ў ІІІ ст., а прыкладна праз сто гадоў яе пачалі святкаваць хрысціяне і на Захадзе.
Іншая назва гэтага свята – Тры Каралі. Менавіта так касцёльная традыцыя называе мудрацоў, якія кіруючыся святлом бэтлеемскай зоркі прыйшлі да стаенкі, у якой нарадзіўся Езус і прынесці Яму свае дары: золата, кадзіла і міру. Іх пакланенне сімвалізуе пачатак Божага Аб’яўлення язычніцкім народам, прадстаўнікамі якіх яны былі.