Пошук

Лагатып падарожжа Папы ў Марока Лагатып падарожжа Папы ў Марока 

Прадстаўлены лагатып візіту Папы ў Марока

Міжрэлігійны характар падарожжа Папы ў Марока, падкрэслівае лагатып гэтай пілігрымкі. Ён быў выбраны з пяцідзесяці дасланых на конкурс эскізаў мастакоў і дызайнераў.

Галоўнымі элементамі лагатыпа з’яўляюцца крыж і паўмесяц – сімвалы хрысціянства і іслама. У эмблеме выкарыстаны чатыры колеры: чырвоны і зялёны – колеры сцягу Марока, а таксама жоўты і белы – колеры сцягу Ватыкана.

Візіт Святога Айца пройдзе 30-31 сакавіка 2019 г. пад дэвізам “Слуга надзеі”. Ён напісаны ў ніжняй частцы лагатыпу, разам з імем Пантыфіка, датай і назвай паўночнаафрыканскай краіны на французскай і арабскай мовах.

Пілігрымка Папы ў Марока будзе праходзіць па запрашэнні караля Мухамеда VI і мясцовых біскупаў. Святы Айцец наведае тут два гарады: Рабат і Касабланку.

Францішак будзе знаходзіцца ў Марока праз 33 гады пасля візіту ў гэту мусульманскую краіну св. Яна Паўла ІІ, які меў велізарнае значэнне для развіцця дыялогу паміж вызнаўцамі хрысціянства і ісламу.


 

07 студзеня 2019, 15:33