Пошук

Архімандрыт Сяргей Гаек падчас сустрэчы са Святым Айцом Архімандрыт Сяргей Гаек падчас сустрэчы са Святым Айцом 

Архімандрыт Сяргей Гаек адзначыў 70-гадовы юбілей

8 лютага 2019 г. Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі і кансультант Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў, архімандрыт Сяргей Гаек адзначыў 70-гадовы юбілей.

Айцец Сяргей нарадзіўся 8 лютага 1949 г. у Лышкавіцах Лодзкага ваяводства ў Польшчы. У жніўні 1967 г. уступіў у Кангрэгацыю айцоў марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Доктарскую дысертацыю абараніў у Папскім усходнім інстытуце.

Праз знаёмства з беларускім марыянінам Тамашам Падзявай глыбока зацікавіўся рэлігійным і культурным жыццём Беларусі. Кантактаваў з беларускім асяродкам у Лондане, у тым ліку з епіскапам Чэславам Сіповічам.

У студзені 1994 г. Ян Павел ІІ прызначыў айца Сяргея Гаека Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі. У 1996 г. ён атрымаў годнасць архімандрыта. З 1997 г. з’яўляецца кансультантам Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў.

Беларуская рэдакцыя Vatican News шчыра віншуе юбіляра, жадаючы Божага благаслаўлення і шматлікіх плёнаў на ніве рэлігійнага і духоўнага адраджэння Беларусі.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 лютага 2019, 14:09