2019-02-03-viaggio-apostolico-emirati-arabi-u-1549220029998.jpg

Распачаўся першы ў гісторыі візіт Папы на Аравійскі паўвостраў

3 лютага 2019 г. вечарам Францішак прыбыў з трохдзённым візітам у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Яго галоўная мэта – удзел у міжрэлігійнай сустрэчы на тэму чалавечага братэрства.

Гэта першы візіт лідара Каталіцкага Касцёла ў гэту краіну і ў цэлым на Аравійскі паўвостраў.  У аэрапорце Абу-Дабі Пантыфіка прывітаў спадчыннік прастола, прынц Мухамед бэн Заід Аль Нахаян. Там прысутнічаў таксама Вялікі імам Аль-Азхар у Каіры, шэйх Ахмед Эль Таеб, адзін з галоўных арганізатараў міжрэлігійнай сустрэчы.

04 лютага 2019, 11:50