Пошук

Папа узыходзіць на борт самалёта, які накіруецца ў Абу-Дабі Папа узыходзіць на борт самалёта, які накіруецца ў Абу-Дабі 

Францішак вылецеў у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты

3 лютага 2019 г., адразу пасля малітвы “Анёл Панскі”, Францішак накіраваўся ў рымскі аэрапорт Ф’юмічына, адкуль адправіўся з Апостальскім падарожжам у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Перад самым пачаткам сваёй 27-й замежнай паездкі Пантыфік наведаў установу, якая працуе пад эгідай арганізацыі Аэрапорты Рыма (Aeroporti di Roma) і прапануе дапамогу бяздомным. Яна знаходзіцца ў адным з памяшканняў рымскага міжнароднага аэрапота.

Напярэдадні вечарам Папа адправіўся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе маліўся перад абразом Маці Божай Salus Populi Romani ў інтэнцыі сваёй пілігрымкі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Гэта быў яго 69-ы візіт у гэты храм ад пачатку пантыфікату.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 лютага 2019, 13:21