Францішак вылецеў у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
3 лютага 2019 г., адразу пасля малітвы “Анёл Панскі”, Францішак накіраваўся ў рымскі аэрапорт Ф’юмічына, адкуль адправіўся з Апостальскім падарожжам у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Перад самым пачаткам сваёй 27-й замежнай паездкі Пантыфік наведаў установу, якая працуе пад эгідай арганізацыі Аэрапорты Рыма (Aeroporti di Roma) і прапануе дапамогу бяздомным. Яна знаходзіцца ў адным з памяшканняў рымскага міжнароднага аэрапота.
Напярэдадні вечарам Папа адправіўся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе маліўся перад абразом Маці Божай Salus Populi Romani ў інтэнцыі сваёй пілігрымкі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Гэта быў яго 69-ы візіт у гэты храм ад пачатку пантыфікату.
03 лютага 2019, 13:21