Францішак у цэнтры для мігрантаў: Езус стукае ў нашы дзверы
15 лютага 2019 г. Святы Айцец наведаў цэнтр прыняцця мігрантаў і бежанцаў “Fraterna Domus” у Сакрофано, недалёка ад Рыма. Візіт быў прымеркаваны да адкрыцця канферэнцыі на тэму “Свабодныя ад страху”, арганізаванай фондам “Migrantes”, італьянскай “Caritas” і езуіцкім “Centro Astalli”.
У мясцовым касцёле Пантыфік цэлебраваў св. Імшу, падчас якой нагадаў як “Майсей заклікаў народ не баяцца, таму што Пан ёсць з ім”. Тое самае казаў вучням Езус, якія не пазналі Яго, калі ішоў па вадзе. Гэта біблійныя ўрыўкі, праз якія Бог прамаўляе да нас сёння, падкрэсліў Францішак.
, - заўважыў Пантыфік.
Францішак нагадаў, што страх знаходзіцца ля вытокаў рабства. "Ён знаходзіцца таксама ля вытокаў кожнай дыктатуры, таму што страх народу ўмацоўвае насілле дыктатараў", - дадаў Папа.
Святы Айцец падкрэсліў, што страх перад абліччам сітуацый, якія здаюцца безвыходнымі, з’яўляецца зразумелым і ніякіх чалавечых слоў не будзе дастаткова, каб пераадолець яго, пакуль не здолеем адчуць прысутнасць Бога і даверыцца Божаму Провіду. Таму важна памятаць словы Езуса, Які кажа, што гэта Ён сам стукае ў нашы дзверы.
“Сустрэча з іншым, з’яўляецца таксама сустрэчай з Хрыстом. Гэта нам сказаў Ён сам. Гэта Ён стукае ў нашыя дзверы галодны, спрагнёны, падарожны, голы, хворы і зняволены, просячы, каб сустрэлі і дапамаглі Яму. А калі маем яшчэ пэўныя сумневы, вось Яго выразныя словы: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”, - нагадаў Францішак.
, - дадаў ён.
Напрыканцы гаміліі Папа падкрэсліў, што людзі, якія спазналі радасць гэтай сустрэчы, пакліканы абвяшчаць яе з дахаў, адкрыта, каб дапамагчы іншым зрабіць тое самае, адкрываючыся на сустрэчу з Хрыстом і Яго збаўленнем.