Пантыфік нагадаў пра важнасць звароту да Айцоў Касцёла
Святы Айцец нагадаў, што Інстытут быў заснаваны, каб спрыяць захаванню і перадачы багацця каталіцкай традыцыі, асабліва традыцыі Айцоў” Касцёла. Зварот да іх – гэта частка “вяртання да вытокаў хрысціянства, без якога было б немагчыма ажыцяўленне біблійнага абнаўлення, літургічнай рэформы і новых тэалагічных даследванняў, якія былі пажаданы Другім Ватыканскім Саборам”, дадаў Папа.
Францішак падзякаваў выкладчыкам Патрыстычнага інстытута, у тым ліку тым, якія знаходзяцца на пенсіі, а таксама законнікам Ордэна Аўгустыніянаў, якія апякуюцца аб гэтай навучальнай установе.
, - сказаў Папа.
Францішак падкрэсліў, што гэта служэнне вельмі шчыльна звязана з евангелізацыяй і спрыяе развіццю чалавечай сям’і ў кірунку яе канчатковай рэалізацыі ў Богу.
Спасылаючыся на словы св. Аўгустына: “Не ведае спакою сэрца чалавека, пакуль не спачне ў Богу”, Пантыфік пажадаў, каб прыклад гэтага святога заўсёды стымуляваў да пошуку Бога і праўды.
“Дарагія браты і сёстры, святкуючы гэты юбілей, будзьце ўпэўнены ў маёй малітве. Заклікаю вас маліцца адно за аднаго – гэта важна для кожнай ўстановы, гэта неабходна! – каб Пан падтрымліваў вас у вашых штодзённых пошуках, выкладчыцкай дзейнасці і вучобе”, - пажадаў сваім гасцям Францішак.