Святы Айцец заклікаў да малітвы за ахвяр катастрофы на Багамах
Папа заклікаў да малітвы за ахвяр катастрофы ў Атлантычным акіяне, у выніку якой загінулі некалькі дзесяткаў мігрантаў з Гаіці. Адмысловы заклік ён скіраваў падчас агульнай аўдыенцыі 6 лютага 2019 г.
“У мінулую суботу побач з Багамскім архіпелагам затанула лодка, на борце якой знаходзіліся некалькі дзясяткаў мігрантаў з Гаіці, што шукалі надзеі і мірнай будучыні. Скіроўваю мае сардэчныя думкі да сем’яў, якія перажываюць пакуты, а таксама да гаіцянскага народа, на які абрынулася гэта новая трагедыя. Запрашаю вас далучыцца да маёй малітвы за тых, хто трагічна загінуў і быў паранены”, - сказаў Папа.
Крушэнне лодкі адбылося 2 лютага 2019 г. ля вострава Абака. У выніку катастрофы загінулі 28 чалавек. Бежанцы накіроўваліся ў ЗША.
06 лютага 2019, 11:36