Францішак: вярнуць належнае месца сакрамэнту споведзі
Падчас набажэнства Францішак прыступіў да сакрамэнту споведзі, а потым сам паспавядаў адзінаццаць чалавек.
У гаміліі ён засяродзіўся на апавяданні з Евангелля св. Яна пра тое, як кніжнікі і фарысеі прывялі да Езуса жанчыну, якую злавілі на чужалостве. Каментуючы гэты ўрывак Пантыфік падкрэсліў, што калі ўсе разышліся, побач з жанчынай застаўся толькі Езус.
“Ён застаўся, таму што засталося тое, што была каштоўным у Яго вачах: гэта жанчына, гэта асоба. Для Яго спачатку ідзе грэшнік, а потым грэх. Я, ты, кожны з нас у Божым сэрцы стаіць на першым месцы: перш за памылкі, прадпісанні, суджэнні і нашы падзенні”, - сказаў Папа.
, - дадаў ён.
Святы Айцец зазначыў, што калі жанчыну прывялі да Хрыста, Ён пісаў на зямлі, што нагадвае пра абяцанне Бога пісаць “не на каменных табліцах Закону”, але “на цялесных табліцах нашых сэрцаў”.
“З Езусам, уцелаўлёнай Божай міласэрнасцю, прыйшоў час, каб пісаць у сэрцы чалавека, даць цвёрдую надзею перад абліччам чалавечай слабасці: даць не столькі знешнія законы, якія часта ствараюць дыстанцыю паміж Богам і чалавекам, але закон Духа, які ўваходзіць у сэрца і вызваляе яго. Так адбылося з гэтай жанчынай, якая сустрэла Езуса і вярнулася да жыцця”, - сцвердзіў Пантыфік.
Паводле Папы, толькі любоў Бога знішчае грэх у нашых сэрцах і дазваляе вярнуцца да жыцця. У сувязі з гэтым ён заклікаў адкрыцца перад Панам у сакрамэнце споведзі. “Зло – моцнае. Яно мае падступную сілу: прываблівае, зачароўвае. Каб вызваліцца ад яго недастаткова нашых высілкаў. Патрэба яшчэ большая любоў”, - падкрэсліў Пантыфік.
, - дадаў ён.
Папа заўважыў, што споведзь і Божае прабачэнне садзейнічаюць нараджэнню хрысціяніна нанова, з’яўленню чагосьці “па-сапраўднаму новага ў нас”. “Божае прабачэнне – гэта не фотакопія, якая робіцца ідэнтычнай пры кожным праходжанні праз канфесіянал. Атрыманне праз святара прабачэння грахоў – гэта заўсёды новы, арыгінальны і непаўторны досвед”, - дадаў ён.
Пантыфік параіў пасля споведзі некаторы час знаходзіцца ў цішыні і маўчанні, каб узгадаць пра ласкавасць, “смак супакою і свабоды”, якія спазналі, таму што “сэрца споведзі” – гэта любоў, якую атрымалі, а не грахі, якія назвалі.
Святы Айцец заўважыў, што часам вернікі думаюць пра бескарыснасць споведзі, бо паўтараюць тыя самыя грахі. “Але Пан ведае нас, ведае, што ўнутраная барацьба з’яўляецца цяжкай, што мы слабыя і схільныя падаць, што часта паўторна робім зло. Таму Ён заклікае нас пачаць паўторна рабіць дабро, прасіць аб міласэрнасці. Гэта Ён уздыме нас і зробіць з нас новыя стварэнні. Таму распачнем ад споведзі, вернем гэтаму сакрамэнту тое месца, якое ён заслугоўвае ў жыцці і душпастырскай дзейнасці”, - заахвоціў Пантыфік.