Пантыфік паразмаўляў з моладдзю пра будучыню
Калі самі маладыя людзі не будуць пасіўнымі, не стануць заплюшчваць вочы на цяжкасці, навучацца адпрэчваць кампрамісы і пасрэднасць, з дапамогай выхавальнікаў яны дасягнуць важных мэтаў у жыцці. У гэтым перакананы Папа, які запэўніў у падтрымцы Касцёлам самых высакародных памкненняў моладзі.
Сустрэча ў Ватыкане адбылася ў фармаце пытанне-адказ. Сваімі сумневамі і думкамі з Францішкам падзяліліся тры навучэнцы Каледжу.
Адказваючы на другое пытанне, пра пошук правільных адказаў у жыцці, Пантыфік адзначыў важную ролю добрай адукацыі, якая стымулюе пытанні і зваротную сувязь, а не імкнецца запоўніць галовы вучняў гатовымі ідэямі. Паводле яго, адукацыя павінна быць звязана з “рэальнымі праблемамі жыцця”, школа павінна дапамагаць шукаць сэнс жыцця, пашыраць культуру жыцця, а не іншыя віды культуры, “папулярныя” зараз у свеце: смерці, маўчання, абыякавасці.
Няўпэўненасць у будучыні, у выпадку сённяшняга маладога чалавека, звязана з крызісам маральных каштоўнасцей і стратай сэнсу жыцця, звярнуў увагу Францішак, адказваючы на трэцяе пытанне. Сутыкнуўшыся з гэтай крытычнай сітуацыяй, некаторыя могуць паддацца спакусе самаізаляцыі і ўцёкаў, схаваўшыся ў алкаголі, наркотыках, ідэалогіі, якая прапаведуе нянавісць і гвалт. І гэта ў наш час, на жаль, рэальнасць, падкрэсліў Папа.
Пантыфік адзначыў важнасць “прасторы самоты” ў працэсе прыняцця рашэнняў. Ён заклікаў маладых людзей, не забывацца аб каштоўнасці адзіноты ў момант пераасэнсавання найбольшых жыццёвых планаў.
Завяршаючы сустрэчу, Францішак заклікаў моладзь ісці наперад, заўсёды з энтузіязмам.