Святы Айцец выказаў падзяку італьянскай місіянерцы
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, Францішак прывітаў 85-гадовую законніцу і паведаміў вернікам, што меў магчымасць пазнаёміцца з сястрой Марыяй падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку. Манахіня тады распавяла Пантыфіку, што працуе акушэркай і дапамагла прыйсці на свет каля тром тысячам дзяцей.
На знак любові і падзякі за працу, якую “здзяйсняе сярод братоў і сясцёр у Афрыцы, служачы жыццю, дзецям, маці, сем’ям”, Пантыфік уручыў місіянерцы ордэн.
“Праз гэты жэст у адносінах да цябе прагну выказаць маю ўдзячнасць усім місіянерам, святарам, манахам і свецкім вернікам, якія сеюць зерні Божага Валадарства па ўсім свеце. Ваша праца – цудоўная! Ахвяруйце сваім жыццём, сеючы Божае слова праз сведчанне... Хоць у нашым свеце гэта не з’яўляецца навіной для першых палос газет”, - з жалем заўважыў Папа.
Францішак запэўніў сястру Марыю Канчэту ў сваёй малітве і пажадаў, каб яе прыклад дапамагаў іншым па-сапраўднаму жыць Евангеллем.