Папа і сястра Марыя Канчэта Эсу Папа і сястра Марыя Канчэта Эсу 

Святы Айцец выказаў падзяку італьянскай місіянерцы

Пантыфік выказаў падзяку італьянскай місіянерцы, сястры Марыі Канчэце Эсу, з кангрэгацыі Сясцёр св. Юзафа з Героні, якая на працягу амаль 60-гадоў працуе на афрыканскім кантыненце.

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, Францішак прывітаў 85-гадовую законніцу і паведаміў вернікам, што меў магчымасць пазнаёміцца з сястрой Марыяй падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку. Манахіня тады распавяла Пантыфіку, што працуе акушэркай і дапамагла прыйсці на свет каля тром тысячам дзяцей.

На знак любові і падзякі за працу, якую “здзяйсняе сярод братоў і сясцёр у Афрыцы, служачы жыццю, дзецям, маці, сем’ям”, Пантыфік уручыў місіянерцы ордэн.

“Праз гэты жэст у адносінах да цябе прагну выказаць маю ўдзячнасць усім місіянерам, святарам, манахам і свецкім вернікам, якія сеюць зерні Божага Валадарства па ўсім свеце. Ваша праца – цудоўная! Ахвяруйце сваім жыццём, сеючы Божае слова праз сведчанне... Хоць у нашым свеце гэта не з’яўляецца навіной для першых палос газет”, - з жалем заўважыў Папа.

Францішак запэўніў сястру Марыю Канчэту ў сваёй малітве і пажадаў, каб яе прыклад дапамагаў іншым па-сапраўднаму жыць Евангеллем.
 

27 сакавіка 2019, 11:52