Францішак: Нотр-Дам – архітэктурная жамчужына калектыўнай памяці
“Пасля пажару, які знішчыў вялікую частку сабора Нотр-Дам, я далучаюся да твайго смутку, а таксама да смутку вернікаў тваёй дыяцэзіі, усіх жыхароў Парыжа і французаў. У гэтыя святыя дні, якія нагадваюць пра муку Езуса, Яго смерць і ўваскрасенне, я запэўніваю вас у маёй духоўнай блізкасці і маёй малітве”, - напісаў Папа.
Пантыфік разумее, што катастрофа паўплывала на “нацыянальны сімвал, блізкі сэрцу парыжан і французаў, незалежна ад іх перакананняў”. Ён назваў Нотр-Дам “архітэктурнай жамчужынай калектыўнай памяці”.
Францішак падзякаваў пажарным за мужнасць і выказаў надзею, што, дзякуючы рэканструкцыі, Сабор застанецца “візітнай карткай” горада, “знакам веры тых, хто пабудаваў яго”, “архітэктурнай і духоўнай спадчынай Парыжа, Францыі і чалавецтва”.