Францішак заклікаў да міру ў Паўднёвым Судане
Просячы палітыкаў аб захаванні міру Святы Айцец, парушыўшы пратакол, стаў перад імі на калені і пацалаваў ім ногі.
У прамове Францішак зазначыў, што рэкалекцыі былі нагодай, каб набрацца сіл для прадаўжэння мірнага працэсу, а таксама часам для ўсведамлення адказнасці за даручаныя абавязкі і місію, якую яны павінны выканаць.
, - дадаў Папа.
Пантыфік нагадаў пра цяжкую сітуацыю мільёнаў жыхароў Паўднёвага Судана, крык якіх, асабліва самых бедных і патрабуючых, даходзіць аж да неба і кранае сэрца Бога. Ён запэўніў, што памятае пра ўсіх з надзеяй на тое, што полымя вайны ў гэтай краіне згасне назаўсёды.
"Заклікаю вас шукаць тое, што яднае, пачынаючы з прыналежнасці да аднаго народу, і пераадольваць тое, што раздзяляе. Людзі стомленыя і змучаныя мінулымі войнамі: памятайце, што з вайной губляецца ўсё! Ваш народ сёння прагне лепшай будучыні, шлях да якой ляжыць праз прымірэнне і супакой", - сказаў Святы Айцец.
Рэкалекцыі для палітычных і рэлігійных лідэраў Паўднёвага Судана праходзілі ў Ватыкане 10-11 красавіка 2019 г. У іх прымалі ўдзел члены Прэзідыума Паўднёвага Судана і восем членаў Рады Цэркваў гэтай афрыканскай краіны.