Францішак сустрэнецца з лідэрам індзейцаў Бразіліі
Сустрэча адбудзецца 27 мая 2019 г. у Ватыкане. З яе дапамогай Пантыфік жадае “пацвердзіць сваю ўвагу да насельніцтва і навакольнага асяроддзя амазонскага рэгіёну, а таксама свае намаганні на карысць захавання супольнага дому”, паведаміў часовы кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандра Джызоці.
Аўдыенцыя для Раані Мэтукірэ ўваходзіць у кантэкст падрыхтоўкі да Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне, які будзе адбывацца з 6 па 27 кастрычніка 2019 г. на тэму: “Амазонія – новыя шляхі для Касцёла і для інтэгральнай экалогіі”.
У амазонскім рэгіёне размешчаны дзевяць краін: Балівія, Бразілія, Калумбія, Эквадор, Перу, Венесуэла, Сурынам, Гаяна і Французская Гвіяна. На іх тэрыторыі пражывае каля 34 мільёнаў чалавек.